Пагадненні і мемарандумы аб супрацоўніцтве з інданезійскімі калегамі падпісалі Беларуская калійная кампанія, МАЗ, МТЗ, Белшына, БелАЗ, навукова-вытворчае аб'яднанне Цэнтр. Ужо сёлета беларусы адправяць у Інданезію 250 тысяч тон калійных угнаенняў. Ёсць дамоўленасць аб пастаўках самазвалаў і трактароў. Будуць супрацоўнічаць краіны і ў галіне сельскай гаспадаркі. Беларусь разлічвае зарабіць 150 мільёнаў долараў на пастаўках у Інданезію малочнай прадукцыі.
А ў гэтыя хвіліны ў Джакарце праходзяць перамовы прэзідэнтаў. Аляксандр Лукашэнка і Сусіла Бамбанг Юдаёна абмяркуюць двухбаковае супрацоўніцтва ў вузкім і пашыраным складах.
А ў гэтыя хвіліны ў Джакарце праходзяць перамовы прэзідэнтаў. Аляксандр Лукашэнка і Сусіла Бамбанг Юдаёна абмяркуюць двухбаковае супрацоўніцтва ў вузкім і пашыраным складах.














