Першы дзень Усебеларускага народнага сходу стартуе апоўдні

21 июня 2016

Прамую трансляцыю з Палаца Рэспублікі будуць весці тэлеканал "Беларусь 1""Беларусь 24" і Першы канал Беларускага радыё. Карэспандэнты Агенцтва тэленавін будуць дзяліцца апошняй інфармацыяй кожную гадзіну. Спецыяльна для журналістаў у Палацы Рэспублікі з'явяцца адразу два карпункты. Акрамя таго, у самым цэнтры сталіцы на праспекце Незалежнасці ў гэтыя хвіліны працягваецца мантаж мабільнай студыі. Гэта яшчэ адна пляцоўка для дыялогу экспертаў і вядучых.

22 і 23 чэрвеня на "Беларусь 1" - глабальны тэлемарафон. Вынікі кожнага дня народнай дыскусіі падвядуць у праграме "Панарама" ў 20:30, а адразу пасля - у 21:00 - глядзіце тэлеверсію Пятага Усебеларускага народнага сходу. 

Заключнае слова Кіраўніка дзяржавы прагучыць падчас другога дня маштабнага форуму.