Першыя лічбы паступаюць у Цэнтрвыбаркам

11 сентября 2016

Асноўны дзень выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Каманда Агенцтва тэленавін працуе ў асаблівым рэжыме, каб вы былі ў курсе аператыўных звестак. Нашы карэспандэнты з самай раніцы знаходзяцца ў Цэнтрвыбаркаме, інфармацыйным цэнтры выбараў і на ўчастках для галасавання. Апошнія лічбы паступаюць у Цэнтрвыбаркам. І прама зараз мы зноў звязваемся з нашым карэспандэнтам у ЦВК. На сувязь са студыяй выходзіць Ілона Красуцкая (прамое ўключэнне).