Першыя выбаршчыкі ўжо з'явіліся на ўчастках для галасавання

13 февраля 2018

Яны адкрыліся сёння раніцай а дзясятай гадзіне. Прагаласаваць датэрмінова можна па суботу ўключна. Традыцыйна датэрмінова галасуюць студэнты дзённых аддзяленняў, каб на выхадныя паехаць дадому. Дарэчы, тым, хто галасуе ўпершыню, на ўчастках уручаюць памятныя падарункі.

Датэрмінова галасуюць сёння і салдаты 60-га асобнага палка сувязі - участак на тэрыторыі вайсковай часці адкрыты - тут галасуюць і жыхары найбліжэйшых дамоў.

Нагадаем, датэрмінова прагаласаваць можна да суботы ўключна з 10 да 14 і з 16 да 19 гадзін. Усяго на ўчастках чакаюць амаль 7 мільёнаў беларусаў.