Першыя вынікі перагаворнага марафону Лукашэнкі і Аліева ў Баку

14 апреля 2021

Прэзідэнты Беларусі і Азербайджана правялі сустрэчу ў палацы "Загульба". Гэта загарадная рэзідэнцыя Ільхама Аліева на беразе Каспійскага мора за сорак кіламетраў ад Баку. Кіраўнікі дзяржаў доўгі час не маглі сустрэцца асабіста. Віной таму пандэмія. Аднак нават каранавірус не перашкодзіў вочнаму дыялогу, які па традыцыі пачынаецца з фатаграфавання.

Беларусь і Азербайджан перш за ўсё вялікія сябры

Гэта добра відаць не толькі на палітычным, але і народным узроўні - беларусаў вельмі любяць у Баку. Таму, нягледзячы на афіцыйны статус, перамовы прайшлі ў цёплай атмасферы. Прыклад нашых краін - гэта доўгі трэк з эканамічных кантрактаў, які паступова павялічваецца год ад года. Нагандлявалі летась на паўмільярда долараў, нават адыход свету ў лакдаўн гэтаму не перашкаджаў. Больш за тое Беларусь гатова прапанаваць сваю дапамогу ў аднаўленні тэрыторый, пацярпелых ад нагорнакарабахскага канфлікту.

Азербайджан - гасціннасць, смачная ежа і вялікія запасы прыродных рэсурсаў

Баку - важны гулец на нафтавых рынках. А Беларусь умее чорнае золата перапрацоўваць. Чаму б не нарасціць у гэтым напрамку супрацоўніцтва? Прапанова Прэзідэнта.

Зносіны Аляксандра Лукашэнкі і Ільхама Аліева атрымаліся сапраўдным перагаворным марафонам. Нефармальная сустрэча ўчора і падвойная сёння. Спачатку лідары абмеркавалі актуальныя пытанні вузкім саставам - толькі пры ўдзеле кіраўнікоў МЗС. А ўжо потым далучыліся астатнія члены дэлегацый, каб дэталёва прагаварыць пашырэнне гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. Пасля заканчэння афіцыйнай часткі Аляксандр Лукашэнка адказаў і на пытанні журналістаў, адно з якіх датычылася няпростага, але важнага рэгіёна - Нагорнага Карабаха.

Напярэдадні візіту беларускага лідара ў інтэрнэце хадзілі меркаванні ў тым ліку і наконт пазіцыі адносна нагорнакарабахскага канфлікту. Нагняталі, маўляў, Мінск прыняў канкрэтную пазіцыю па карабахскай праблеме. Прэзідэнт развеяў гэтыя міфы і фэйкі. Ён павіншаваў менавіта простых людзей, жыхароў рэгіёна з заканчэннем баявых дзеянняў. І наша краіна гатова дапамагчы навесці там парадак і захаваць мір усім без выключэння.

Мінск і Баку дамовіліся перайсці на новую стадыю кааперацыі ў эканамічным супрацоўніцтве. Гэта стварэнне новых сумесных прадпрыемстваў у розных сферах - ад дрэваапрацоўкі да інфармацыйных тэхналогій. Таксама бакі падпісалі дакументы аб супрацоўніцтве ў турызме, энергетыцы і нафтавай галіне. Такія крокі закліканы ўмацаваць і без таго добрыя адносіны Мінска і Баку.