Першае ў 2019 годзе пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы

17 января 2019

За 2018 год колькасць цывільных ахвяр у Данбасе скарацілася ўдвая. А колькасць параненых стала самай нізкай з пачатку канфлікту. Гэтую тэндэнцыю хочуць не толькі замацаваць, але і дабіцца доўгачаканага міру ў рэгіёне. Гэта заявіў спецпрадстаўнік АБСЕ Марцін Сайдзік па выніках першага сёлета пасяджэння трохбаковай кантактнай групы. Захаванне рэжыму цішыні стала асноўнай тэмай дыскусіі ў рабочай групе па бяспецы.

 

Марцін Сайдзік, спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе: "Напрыканцы мінулага года было ўведзена чарговае перамір'е ў сувязі з каляднымі і навагоднімі святамі. У выніку колькасць парушэнняў рэжыму спынення агню з 29 снежня па заўчарашні дзень скарацілася амаль удвая ў параўнанні з аналагічным папярэднім перыядам. Аднак, на жаль, апошнімі днямі назіраецца тэндэнцыя росту. У сувязі з гэтым я заклікаю бакі прыняць усе неабходныя меры, каб і надалей пазбягаць ахвяр, захоўваць важную інфраструктуру і забяспечыць устойлівы рэжым спынення агню".

 

Марцін Сайдзік таксама паведаміў, што бакі дамовіліся правесці з дапамогай Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа аўдыт кампаніі "Вада Данбаса". Перамовы прадоўжацца. Наступнае пасяджэнне кантактнай групы адбудзецца ў Мінску 30 студзеня.

 

Сачыце за апошнімі навінамі аб палітыцы Беларусі ў нашай рубрыцы "Навіны палітыкі".