Першая прэс-канферэнцыя ў інфацэнтры ЦВК адбудзецца заўтра ў 10:00

16 ноября 2019

Ужо заўтра ў Палацы Рэспублікі адбудзецца першая прэс-канферэнцыя Цэнтрвыбаркама. Менавіта там размясціўся інфармацыйны цэнтр. Кожныя 2 гадзіны кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына і яе памочнікі будуць расказваць журналістам аб ходзе асноўнага дня галасавання. Таксама запланаваныя прамыя лініі з выбарчымі камісіямі з рэгіёнаў. Палац Рэспублікі стане і галоўнай пляцоўкай для працы журналістаў. Асвятляць выбары з эпіцэнтра падзей будуць каля 700 рэпарцёраў і аглядальнікаў. Амаль палова - прадстаўнікі замежных СМІ. Сваё меркаванне аб тым, што адбываецца, змогуць выказаць эксперты. Сярод іх - міжнародныя назіральнікі, прававеды, палітолагі. Усяго каля чатырох дзясяткаў спецыялістаў. Адразу 2 новыя карпункты Агенцтва тэленавін пачнуць сваю працу з адкрыццём участкаў. Аператыўную інфармацыю аб ходзе галасавання мае калегі будуць перадаваць з інфацэнтра і ЦВК з 8 раніцы ў прамым эфіры на працягу ўсяго дня.


Тэгі:

#Выборы 2019