Перспектывы ўзаемадзеяння і беларускі пункт погляду на Усходняе партнёрства

28 ноября 2013

Пазіцыю Беларусі і падыход краіны ў дачыненні да Усходняга партнёрства назаве наша дэлегацыя на чале з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем на саміце ў Вільнюсе. Ён адкрыецца сёння. У рамках форуму мяркуецца правядзенне двухбаковых сустрэч Беларусі з прадстаўнікамі краін - членаў ЕС і партнёраў, а таксама з кіраўніцтвам еўрапейскіх структур.
Напярэдадні саміта Усходняга партнёрства ў Вільнюсе прайшоў другі бізнес-форум, ініцыятарам якога ў свой час выступіла Беларусь.