Беларусь нацэлена на далейшае развіццё двухбаковых адносін з Узбекістанам - аб гэтым сёння заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас сустрэчы з паслом Узбекістана Насірджанам Юсупавым з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі. Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што паміж краінамі склаліся добрыя, дружалюбныя адносіны.
Нагадаем, дыпламатычныя адносіны паміж Мінскам і Ташкентам устаноўлены ў 1993 годзе. Сёння дамоўна-прававая база супрацоўніцтва ўключае больш як 70 пагадненняў. Па выніках мінулага года тавараабарот паміж краінамі склаў парадку 280 мільёнаў долараў.
Перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Узбекістана
9 февраля 2021













