Нагадаем, на некалькі дзён раней канцлер Германіі Ангела Меркель зрабіла гучную заяву аб тым, што Аляксей Навальны быў атручаны ядам "Навічок". І нібы вынікі экспертызы не пакідаюць у гэтым ніякіх сумненняў. Аляксандр Лукашэнка гэтую інфармацыю аспрэчыў.
Перахопленая гутарка Варшавы і Берліна
Беларускі бок абапіраецца на пэўныя факты, аб чым наш прэзідэнт і распавёў напярэдадні. Атрымалася перахапіць гутарку Варшавы і Берліна. З гэтай тэлефоннай гутаркі стала зразумелай і задума заявы Меркель. Адказ - у красамоўнай цытаце з перахопленай гутаркі: "Каб адбіць жаданне Пуціну саваць нос у справы Беларусі".
Германія аспрэчыла словы А. Лукашэнкі аб фальсіфікацыі атручэння А. Навальнага
Урад Германіі словы беларускага прэзідэнта аспрэчвае. Маўляў, яго сцвярджэнне не адпавядае рэчаіснасці. Аднак пацвярджае сказанае Аляксандрам Лукашэнкам запіс тэлефоннай гутаркі, дэталі якога мы раскрыем сёння ўвечары ў "Панараме". Матэрыял ужо рыхтуецца да эфіру. Абавязкова ўключыце "Беларусь 1" у 9 вечара. Будзе цікава.













