Перамовы прэзідэнтаў Беларусі і Казахстана праходзяць у Нур-Султане

25 октября 2019
Ад узмацнення прамкааперацыі да запуску сумеснага венчурнага фонду па падтрымцы стартапаў.

Гэта адны з дамоўленасцяў, дасягнутых па выніках сустрэчы ў Нур-Султане прэзідэнтамі Беларусі і Казахстана. Аляксандр Лукашэнка і Касым-Жамарт Такаеў правялі серыю перамоў. Былі адзначаны добрыя перспектывы ў плане эканамічнага супрацоўніцтва, - тавараабарот Беларусі і Казахстана наблізіўся да мільярда долараў, і ў краін ёсць усе магчымасці, каб істотна павялічыць лічбу. 

Прамкааперацыя стане прыярытэтам эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Казахстана


Наша краіна аказвае Казахстану дапамогу ў маштабных праектах, напрыклад, у праграмах развіцця прамысловасці і АПК. На рынку прапанавана шырокая лінейка брэндаў беларускага аўтапрама. Менавіта таму краіны вызначылі прамысловую кааперацыю прыярытэтам эканамічнага супрацоўніцтва. 

Беларусь і Казахстан хочуць запусціць сумесны венчурны фонд для падтрымкі стартапаў


Зараз важна не проста захаваць тэмп адносін, але і паскорыцца па многіх кірунках. Нараўне з прамысловай кааперацыяй краіны дамовіліся нарошчваць супрацоўніцтва і ў іншых галінах эканомікі: сельскай гаспадарцы, транспарце і лагістыцы. Беларусь і Казахстан ужо даўно шчыльна працуюць у сферы высокіх тэхналогій. Адна з нашых IТ-кампаній прыступіла да стварэння сістэмы бяспекі ў рэзідэнцыі прэм'ера Казахстана. Яшчэ адна прасоўвае ў Казахстане праекты па ўкараненні аўтаматызаванай сістэмы кантролю праезду. Наступным крокам лічбавага супрацоўніцтва стане запуск сумеснага венчурнага фонду для падтрымкі стартапаў. Абмяркоўвалі сёння і магчымасць паставак казахстанскай нафты ў Беларусь. 

Беларусь і Казахстан пракансультуюцца з Расіяй аб пастаўках нафты праз яе тэрыторыю.

Беларусь і Казахстан падпісалі шэсць пагадненняў пасля перамоў прэзідэнтаў.


Пасля перамоў прэзідэнты прынялі сумесную заяву, дзе адлюстраваныя прыярытэтныя моманты супрацоўніцтва на перспектыву. Акрамя таго, падпісана шэсць пагадненняў паміж краінамі. Напрыклад, урады дамовіліся больш шчыльна супрацоўнічаць у галіне міграцыі. 

У МЗС з'явіўся план узаемадзеяння на найбліжэйшыя пару гадоў. Працаваць у звязцы стануць і Следчы камітэт Беларусі, і Генпракуратура Казахстана. 

А. Лукашэнка запрасіў Прэзідэнта Казахстана наведаць у 2020 годзе Беларусь


Наш Прэзідэнт запрасіў Касым-Жамарта Такаева наведаць з афіцыйным візітам Беларусь у наступным годзе. Гэта магчымасць пракантраляваць выкананне сённяшніх дамоўленасцяў і выкананне падпісаных у Нур-Султане пагадненняў.