Перамовы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны пачаліся ў Мінску

18 октября 2017
Рабочыя групы ўжо сабраліся. Сёння пройдзе чарговае пасяджэнне кантактнай групы па Данбасе. Бакі абмяркуюць традыцыйна галоўныя пытанні - выкананне мінскіх дамоўленасцяў у сферы бяспекі, падрыхтоўку да абмену палоннымі, аднаўленне інфраструктуры рэгіёна і палітычнае ўрэгуляванне. На папярэднім пасяджэнні ўкраінскі бок прапанаваў падгрупам працаваць больш інтэнсіўна.