Перамовы "нармандскай чацвёркі" ў Мінску працягваюцца ўжо больш як 5 гадзін

12 февраля 2015

Розныя крыніцы паведамляюць, што вядзецца напружаны перагаворны працэс і дыскусія па пытаннях парадку дня.

Разам з тым, ніхто не можа дакладна сказаць, калі можна будзе чакаць завяршэння перамоў і які будзе іх канчатковы вынік. Яго з нецярпеннем чакаюць і журналісты ў прэс-цэнтры. Як адзначыў, адказваючы на пытанні калегаў, статс-сакратар - намеснік міністра замежных спраў Расіі Рыгор Карасін, перамовы будуць працягвацца столькі часу, колькі неабходна.