Перадавая група назіральнікаў ад АБСЕ прыедзе ў Беларусь 7 кастрычніка

2 октября 2019

Беларусь чакае прыбыцця назіральнікаў ад АБСЕ на парламенцкіх выбарах. Перадавая група прыедзе ўжо на наступным тыдні, 7 кастрычніка. Аб гэтым сёння паведаміла кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына ў кулуарах Авальнай залы парламента. Сёння тут адкрылася асенняя сесія. Колькасць назіральнікаў пакуль не вядома, дакладнасці стане больш пасля прыезду першых прадстаўнікоў арганізацыі. У цэлым выбарчая кампанія праходзіць спакойна. Вынесеныя толькі асобныя папярэджанні за малаважныя парушэнні парламенцкай гонкі.

Нагадаем, выбары дэпутатаў пройдуць у Беларусі 17 лістапада, сенатараў прызначаць крыху раней, 7 лістапада


Тэгі:

#Выборы 2019