Пекін акажа Мінску бязвыплатную ваенную дапамогу

27 мая 2015

Пагадненне падпісана па выніках сустрэчы міністраў абароны Беларусі і Кітая Андрэя Раўкова і Чана Ваньцюаня. У КНР працягваецца афіцыйны візіт беларускай ваеннай дэлегацыі. Ужо прагавораны перспектывы далейшага развіцця беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў ваеннай сферы. 

Напярэдадні Андрэй Раўкоў усклаў вянок да помніка Народным героям, наведаў прадпрыемствы аэракасмічнай карпарацыі і дывізію аховы пекінскага гарнізона. Афіцыйны візіт кіраўніка беларускага Ваеннага ведамства ў Кітай падоўжыцца да 29 мая.