Курыраваць гэта пытанне будуць першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка і расійскі віцэ-прэм'ер Аркадзь Дварковіч. Сумесныя прамысловыя карпарацыі змогуць пазіцыянаваць сябе як на рынку Адзінай эканамічнай прасторы, так і далёкага замежжа. Сёння Аркадзь Дварковіч наведаў прадпрыемствы ў Гродзенскай і Гомельскай абласцях і адзначыў гатоўнасць іх кіраўнікоў да сур'ёзнага ўзаемадзеяння з расійскімі партнёрамі. Як адзначыў Міхаіл Мясніковіч, беларускі бок, у асноўным, сфарміраваў сваю пазіцыю для правядзення перамоў па аб'яднанні беларускіх і расійскіх кампаній.














