Партнёрскія адносіны Беларусі і Азербайджана абмеркавалі на ўзроўні віцэ-прэм'ераў дзвюх краін

10 марта 2015

Партнёрскія адносіны Беларусі і Азербайджана сёння абмеркавалі і на ўзроўні віцэ-прэм'ераў дзвюх краін. Міжурадавая камісія падпісала шматгадовы план супрацоўніцтва. Гэта ўжо дзявяты пратакол, усе папярэднія былі выкананыя. Сярод пунктаў новага дакумента - нарошчванне аб'ёмаў экспарту і выхад на новыя рынкі. Бакі таксама адзначылі, што толькі летась тавараабарот паміж дзвюма краінамі вырас амаль на 14% і склаў звыш 330 мільёнаў долараў.