Парламенцкаму корпусу Беларусі і Ірана трэба больш актыўна пашыраць узаемадзеянне

20 июля 2017

На сустрэчы з паслом Ісламскай Рэспублікі спікер Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка заявіў пра планы далучыць дэпутатаў да працы беларуска-іранскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. Мінск і Тэгеран спадзяюцца сёлета пераадолець планку 140 мільёнаў долараў тавараабароту.

Адзначым, у сакавіку Беларусь і Іран адзначаць 25-годдзе дыпламатычных адносін. Плённае супрацоўніцтва краін можна назіраць і на пляцоўках міжнародных арганізацый.