Парламенцкія выбары ў Беларусі падрыхтаваныя на 80%

20 апреля 2016

Гэта сёння журналістам паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына перад семінарам па пытаннях удзелу рэспубліканскага аб'яднання "Белая Русь" у парламенцкай выбарчай кампаніі. Сёння ўжо ўсе абласныя і Мінскі гарадскі выканкам выпрацавалі і ўзгаднілі з ЦВК апісанні выбарчых акруг. Менш чым праз месяц, 17 мая. Цэнтрвыбаркам плануе правесці пасяджэнне, дзе зацвердзіць дакументы, якімі будуць кіравацца камісіі. А сама перадвыбарная кампанія стартуе ў Беларусі ў пачатку чэрвеня - пасля афіцыйнага зацвярджэння даты выбараў. Мяркуецца, што яны пройдуць 11 верасня.

Лідзія Ярмошына, Старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў: "У нас упершыню парламенцкія выбары не толькі фактычна, але і гіпатэтычна, гэта значыць юрыдычна могуць прайсці толькі ў адзін тур. На сённяшні дзень заканадаўства не прадугледжвае двух тураў правядзення кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Дзейнічае прынцып не абсалютнай большасці (гэта значыць перамагае той, хто набраў больш за 50 працэнтаў галасоў плюс адзін голас), а перамагае той, хто набраў на адзін голас больш за іншага канкурэнта. У нас уведзена правіла: можна балаціравацца толькі па адной выбарчай акрузе. Менавіта з-за непрыстойных паводзінаў нашай апазіцыі на выбарах 2012 года ў нас уведзена правіла: не можа давераная асоба быць адначасова і кандыдатам у дэпутаты".

Падчас гэтай кампаніі кандыдаты плануюць больш актыўна выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі для азнаямлення з перадвыбарнымі праграмамі, а таксама часцей выходзіць з пікетамі для сустрэч з выбаршчыкамі.