Парламенцкія выбары пройдуць у Беларусі па законе і ў рамках Канстытуцыі

30 июля 2019
Пытанні арганізацыі электаральнай кампаніі Прэзідэнт абмеркаваў з кіраўніком Цэнтрвыбаркама Лідзіяй Ярмошынай. Тэрмін паўнамоцтваў у парламента і Прэзідэнта заканчваецца ў адзін год - у 2020. Закон не забараняе праводзіць гэтыя выбарчыя кампаніі адначасова. Але ў Беларусі так склалася практыка - іх імкнуцца не сумяшчаць. Прэзідэнцкія выбары, як і планавалася, пройдуць у наступным годзе, а парламенцкія павінны адбыцца ўжо ў лістападзе. 

Прапановы Цэнтрвыбаркама: правесці выбары ў Савет Рэспублікі 7-га лістапада, а ў Палату прадстаўнікоў - 17-га. Аляксандр Лукашэнка даручыў прапрацаваць гэтыя варыянты.

Cегодня таксама ў цэнтры ўвагі Прэзідэнта была  харчовая бяспека і развіццё біятэхналагічнай галіны. У Беларусі ствараюць прадпрыемства заўтрашняга дня. Новы комплекс у Пухавіцкім раёне будзе перапрацоўваць 250 тысяч тон збожжа за год. Падчас нарады абмеркавалі ход рэалізацыі праекта, падрыхтоўку кадраў і шляхі збыту гатовай прадукцыі.


Тэгі:

#Выборы 2019