Парламенцкая кампанія: завяршаецца фарміраванне акруговых выбарчых камісій

2 сентября 2019

Сёння ў Беларусі завяршаецца фарміраванне  акруговых выбарчых камісій  па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. А ўжо заўтра прэтэндэнты на дэпутацкія мандаты  змогуць падаваць дакументы  аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп  па зборы подпісаў у іх падтрымку. Наступны этап кампаніі - вылучэнне кандыдатаў - пройдзе з 8 верасня па 7 кастрычніка. Прадставіць сваю кандыдатуру для ўдзелу ў барацьбе за крэсла ў парламенце  можа жыхар Беларусі, якому больш за  21 год, і які сабраў тысячу подпісаў у сваю падтрымку. Нагадаем, у Беларусі выбары  ў Савет Рэспублікі  адбудуцца 7 лістапада, парламенцкія - 17-га.


Тэгі:

#Выборы 2019