Парламенцкая кампанія ў Беларусі выходзіць на фінішную прамую

1 сентября 2016

Паўтара тыдня застаецца да асноўнага дня галасавання, а ў аўторак пачынаецца датэрміновае. У Цэнтрвыбаркаме канстатавалі, што кампанія праходзіць спакойна. А колькасць скаргаў нават меншая, чым падчас папярэдніх выбараў у Палату прадстаўнікоў.

Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў: "Так, сапраўды скаргі ёсць, але іх колькасць не большая, а нават меншая, чым у былыя гады, пэўна таму, што кандыдатам і іх давераным асобам дадзеныя вельмі шырокія ліберальныя правы па вядзенні агітацыі, нашы камісіі бываюць і залішне лаяльныя, скаргаў крыху, не менш як чвэрць з іх не датычацца выбараў, а гэта сацыяльныя пытанні, якія грамадзяне жадаюць вырашыць перад выбарамі, што ж датычыцца савета наглядальнага па інфармацыйных спрэчках - тут ажыўленне, у нас літаральна скаргаў некалькі".