Яе ўзначаліць віцэ-маршал сейма Рышард Цярлецкі. Запланаваныя сустрэчы ў парламенце і МЗС нашай краіны. Госці пабываюць у касцёле святых Сімяона і Алены, Нацыянальным гістарычным музеі. Акрамя гэтага, польскія парламентарыі правядуць перамовы ў Брэсцкім аблвыканкаме і наведаюць свабодную эканамічную зону "Брэст".













