Парламенцкая дэлегацыя Пакістана сёння прыбудзе ў Беларусь

19 февраля 2018

У праграме візіту - шэраг сустрэч, у тым ліку ў Палаце прадстаўнікоў. Госці таксама наведаюць буйныя беларускія прадпрыемствы, Нацыянальную бібліятэку і Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. За апошнія гады беларуска-пакістанскія адносіны развіваюцца дынамічна. Па выніках мінулага года, двухбаковы тавараабарот перавысіў 60 мільёнаў долараў. Гэта максімальны паказчык за апошнія 8 гадоў.