У Беларусь з візітам сёння прыбывае парламенцкая дэлегацыя Ірана. Яе ўзначаліць кіраўнік групы Сходу ісламскага савета Ірана па супрацоўніцтве з парламентам Беларусі Алі Каідзі. Запланаваныя сустрэчы ў Палаце прадстаўнікоў і МЗС. Таксама госці наведаюць Нацыянальную бібліятэку, музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Варта адзначыць, што дыпадносінам Беларусі і Ірана ўжо больш за 20 гадоў. Краіны актыўна развіваюць эканамічнае і міжрэгіянальнае супрацоўніцтва. Узаемны тавараабарот летась склаў каля 130 мільёнаў долараў.
Парламенцкая дэлегацыя Ірана прыбывае з візітам у Мінск
24 августа 2015













