Парламенцкая дэлегацыя Індыі гэтымі днямі знаходзіцца з візітам у Беларусі

13 июня 2018

Напярэдадні Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са спікерам ніжняй палаты парламента гэтай краіны Сумітрай Махаджан. А лідары дзвюх краін бачыліся літаральна на днях у Кітаі, на саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, дзе і былі абазначаны перспектыўныя напрамкі.

Знакавым для двухбаковых адносін стаў візіт Прэзідэнта Беларусі ў Індыю восенню мінулага года. Дасягнуты дамоўленасці па лакалізацыі ў гэтай краіне нашых прамысловых гігантаў - Гомсельмаша, МТЗ і МАЗа, а таксама па развіцці ў нас фармвытворчасцяў з выкарыстаннем індыйскіх напрацовак. Летась тавараабарот наблізіўся да паўмільярда долараў.