Парламенцкая дэлегацыя Індыі знаходзіцца з візітам у Мінску

11 июня 2018

Сёння ў сталіцы будуць гаварыць аб супрацоўніцтве Беларусі і Індыі. Парламенцкая дэлегацыя гэтай краіны знаходзіцца з візітам у Мінску. Запланаваны перамовы са спікерамі абедзвюх палат Нацыянальнага сходу. Размова пойдзе аб узаемадзеянні ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, а таксама ў гуманітарнай сферах. Госці наведаюць Парк высокіх тэхналогій і беларуска-індыйскі вучэбны цэнтр у галіне інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій імя Раджыва Гандзі. Адзначым, за найбліжэйшыя гады Беларусь і Індыя маюць намер нарасціць тавараабарот да мільярда долараў.