Парламенцкая дэлегацыя Беларусі сёння з афіцыйным візітам наведае Судан

13 ноября 2017

Запланаваныя сустрэчы з кіраўніцтвам краіны. Ключавой тэмай стане ўзаемадзеянне ў прамысловай сферы. Нагадаем, у кастрычніку Палата прадстаўнікоў ратыфікавала дагавор аб дружалюбных адносінах і супрацоўніцтве. Судан зацікаўлены ў развіцці кантактаў у адукацыі, медыцыне, геолагаразведцы, а таксама ў стварэнні сумесных зборачных вытворчасцяў.