Парламенцкая дэлегацыя Беларусі з афіцыйным візітам накіравалася ў Польшчу

30 января 2017

Гэта першая двухбаковая сустрэча дэпутатаў у Варшаве за доўгі час. Парадак дня насычаны: парламентарыі наведаюць польскі Сейм, чакаюцца перамовы з маршалам і віцэ-маршалам, з прадстаўнікамі выканаўчай улады Польшчы. Нагадаем, на мінулым тыдні дэпутаты прынялі план міжнароднага супрацоўніцтва на гэты год. Беларускі парламент зацікаўлены ў актывізацыі кантактаў з рознымі рэгіёнамі і краінамі свету. Гэта ўмацуе імідж краіны і павысіць інвестпрывабнасць.

Валерый Варанецкі, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі:

"На парадку дня, вядома, пашырэнне міжпарламенцкіх сувязяў, кантактаў, супрацоўніцтва, але не ў імя і не супрацоўніцтва дзеля супрацоўніцтва, а для таго, каб нарошчваць наша эканамічнае ўзаемадзеянне, супрацоўніцтва ў галіне мяжы, мытні, міжрэгіянальнае супрацоўніцтва. Імкнёмся збалансаваць нашу знешнюю палітыку".

Сёлета запланаваны абмен візітамі з парламентамі В'етнама і Пакістана. Чакаюцца афіцыйныя візіты ў Беларусь кіраўнікоў парламентаў Кітая, Індыі, Казахстана, Чэхіі, Славакіі і іншых краін свету.