Парламенцкая дэлегацыя Беларусі прыме ўдзел у зімовым пасяджэнні Парламенцкай асамблеі АБСЕ

23 февраля 2017

Парламенцкая дэлегацыя Беларусі на чале з віцэ-спікерам Баляславам Пірштукам прыме ўдзел у зімовым пасяджэнні Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Сёння ў Аўстрыі афіцыйны Мінск прэзентуе свой патэнцыял у якасці гаспадара 26-й штогадовай сесіі. Удзельнікі разгледзяць сітуацыю з нелегальнымі мігрантамі і бежанцамі, барацьбу з міжнародным тэрарызмам і канфлікты ў Сірыі і Украіне. У планах сустрэчы дэлегацыі Беларусі з кіраўніцтвам ПА АБСЕ. Нагадаем, летняя сесія пройдзе ў Мінску ў пачатку ліпеня.