Парламентарыі краін АБСЕ гавораць аб бар'ерах у гандлі з Усходу на Захад

29 апреля 2019
Аб бар'ерах у гандлі з Усходу на Захад, а таксама перспектывах Шаўковага шляху гавораць сёння ў Мінску парламентарыі краін АБСЕ  на форуме "Адзін пояс і адзін шлях". Акцэнт  на больш цесную эканамічную інтэграцыю, стварэнне новых і хуткіх транспартных калідораў, а таксама інвестыцыі ў лічбавыя вытворчасці.  Галоўны вузел іх  сканцэнтраваны як раз у індустрыяльным парку "Вялікі камень". На адкрыцці форуму  кіраўнікі дэлегацый гаварылі і пра важнасць заканадаўчай базы для трансгранічнага супрацоўніцтва. Зараз праца ідзе па тэматычных секцыях - абмяркоўваюць інфраструктуру і турыстычныя магчымасці.