Парламентарыі разгледзяць 13 законапраектаў.

2 октября 2013
Палата прадстаўнікоў Беларусі вітае прыняцце Саветам Бяспекі ААН рэзалюцыі па знішчэнні хімічнай зброі ў Сірыі. Пра гэта заявіў сёння старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка, адкрываючы яе асеннюю сесію. Спікер адзначыў, што Беларусь чакае напружаная праца ў рамках асамблеі Міжпарламенцкага саюза, якая пройдзе ў Жэневе. Традыцыйна будуць разгледжаны пытанні міжнароднага парадку дня, сярод якіх сітуацыя ў Сірыі.

Парламентарыі сёння прагаласавалі за ратыфікацыю Пагаднення паміж Беларуссю і Кітаем аб статусе воінскіх фарміраванняў КНР, часова змешчаных на тэрыторыі Беларусі, і воінскіх фарміраванняў Беларусі, часова змешчаных на тэрыторыі Кітая, для правядзення сумесных вучэнняў. Таксама ў першым чытанні прыняты праект закона Аб унясенні дапаўненняў у некаторыя законы па пытаннях праходжання ваеннай службы. Усяго дэпутаты разгледзяць 13 законапраектаў.