Парламентарыі падтрымалі антыкарупцыйны дэкрэт № 3

23 мая 2019
Сёння на пасяджэнні сесіі Палата прадстаўнікоў прыняла яго пад увагу. Дакумент узмацняе меры адказнасці за гэты від злачынства. Асобы, асуджаныя за яго, не могуць чакаць умоўна-датэрміновага вызвалення або замены неадбытай часткі пакарання мякчэйшым. На парадку дня 12 пытанняў. У тым ліку аб асновах транспартнай дзейнасці, аб дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіях, аб паштовай сувязі. Дарэчы, апошні законапраект пасля першага чытання прайшоў карэкціроўкі і быў дапрацаваны.

Пасля прыняцця і ўваходжання норм законапраекта ў сілу будзе дазволена перавозіць паштовыя адпраўленні па тэрыторыі Беларусі па транспартнай накладной, зацверджанай аператарам паштовай сувязі. А людзі, якія ўвесь час пражываюць у садаводчых таварыствах, змогуць усталёўваць паштовыя шафы.