Парламентарыі падтрымалі антыкарупцыйны дэкрэт

23 мая 2019

Прадстаўляючы дакумент, генеральны пракурор Аляксандр Канюк падкрэсліў неабходнасць узмацнення мер адказнасці за карупцыйныя злачынствы. Так асобы, асуджаныя за іх учыненне, не падлягаюць умоўна-датэрміноваму вызваленню або замене неадбытай часткі пакарання на больш мягкае. Таксама прапаноўваецца публікаваць дэкларацыі аб даходах дзяржслужачых. Гэта адна з ініцыятыў, якія Генпракуратура плануе прадставіць Кіраўніку дзяржавы. Разглядаецца і магчымасць праверкі дзяржаўных службоўцаў падчас прыёму на працу на паліграфе.