Парламентарыі Беларусі і Расіі абмяркоўваюць пытанні інтэграцыі. Асаблівае месца заняў дэпутат Мікалай Валуеў

18 июня 2018

Парламентарыі Беларусі і Расіі абмяркоўваюць пытанні інтэграцыі ў Брэсце. Тут праходзіць сесія Парламенцкага сходу Саюза дзвюх краін. Упершыню ў пасяджэнні прымае ўдзел Моладзевая палата. Ключавыя тэмы - роўныя ўмовы для працы прадпрыемстваў, фарміраванне адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы і ўмацаванне сяброўства паміж моладдзю дзвюх краін. 

Асаблівае месца ў прамым сэнсе слова заняў самы прыкметны дэпутат Дзярждумы Мікалай Валуеў. Стандартнае крэсла ў зале пасяджэнняў Брэсцкага аблвыканкама былому спартсмену аказалася не па памеры. Госць размясціўся паміж радамі.