Парламентам Беларусі і Малдовы неабходна гарманізаваць заканадаўства ў гандлёвых адносінах дзвюх краін

17 июля 2015

Гэта сёння ў Савеце Рэспублікі гаварылі кіраўнікі верхняй і ніжняй палат парламента нашай краіны падчас сустрэчы з Прэзідэнтам Малдовы Мікалаем Цімофці. Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што акцэнты сёння трэба расстаўляць ва ўмовах інтэграцыі афіцыйнага Кішынёва з Еўрасаюзам і не забываць пра нашых партнёраў па Еўразійскім эканамічным саюзе. Гэта дазволіць развіваць зоны свабоднага гандлю. Падчас сустрэчы таксама абмеркавалі культурныя сувязі і сумесныя навукова-тэхнічныя праекты, а таксама павелічэнне тавараабароту, які летась склаў 420 мільёнаў долараў.