Парыж прымае саміт "нармандскай чацвёркі"

9 декабря 2019
Сёння французская сталіца  без перабольшання  стала эпіцэнтрам палітычнага дыялогу еўрапейскага маштабу. У Парыжы стартаваў саміт "нармандскай чацвёркі". Той самы, які пасадзіў за стол перамоў у Мінску лідараў Расіі, Украіны, Германіі і Францыі ў 2015-м, калі асабістая сустрэча Парашэнкі і Пуціна здавалася  наўрад ці магчымай. І вось зараз пасля трохгадовага перапынку "нармандскі фармат" ізноў аб'ядноўвае Еўропу. У гэтыя хвіліны яна ў чаканні выніковых заяў палітыкаў. Але мяркуючы па мінулай сустрэчы, перамовы могуць выйсці далёка за рамкі пратакола. Вольга Анішчанка з падрабязнасцямі (вiдэа).