Парад агітацыйных пікетаў прайшоў у Мінску

8 ноября 2019
Аб галоўнай палітычнай кампаніі года. Перадвыбарная агітацыя парламенцкай гонкі выйшла на фінішную прамую. Сёння ў цэнтры Мінска прайшоў парад пікетаў. 

Цэнтрам зносін з выбаршчыкамі для кандыдатаў і іх давераных асоб  стаў Верхні горад. Такая магчымасць была ва ўсіх, хто ўдзельнічае ў барацьбе, каб трапіць у парламент. Саіскальнікі  на дэпутацкія мандаты, сярод якіх самавылучэнцы і прадстаўнікі розных палітычных партый, разгарнулі свае праграмы і палаткі. Песні, танцы, флэшмобы… і галоўнае - дыялог з патэнцыяльнымі выбаршчыкамі, сярод якіх і шмат моладзі. Зрэшты, акцэнт на агітацыю. Для актывістаў  такі новы фармат палітычнага кірмашу - магчымасць схіліць электарат на свой бок  напярэдадні дня выбараў.

Нагадаем, што выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу  Беларусі пройдуць 17  лістапада. На 110 месцаў у сёмае скліканне ніжняй палаты парламента прэтэндуе звыш 500 кандыдатаў. А ўжо ў пачатку наступнага тыдня - 12 лістапада - стартуе датэрміновае галасаванне для жыхароў нашай краіны. Любы жадаючы зможа выканаць грамадзянскі абавязак аж да 16 чысла  ўключна.


Тэгі:

#Выборы 2019