Палата прадстаўнікоў прыняла законапраект "Аб барацьбе з карупцыяй"

26 июня 2015

Палата прадстаўнікоў прыняла сёння ў другім чытанні законапраект "Аб барацьбе з карупцыяй". Згодна з  дакументам, забаронена паўторна прымаць на дзяржслужбу тых, хто ўжо быў звольнены па дыскрэдытуючых акалічнасцях. Таксама законапраект уводзіць механізм абарачэння ў даход дзяржавы незаконных сродкаў, якія атрымаў чыноўнік-карупцыянер. Акрамя таго, персаніфікуецца адказнасць за магчымыя негатыўныя наступствы ў працэсе дзяржзакупак. Праект закона прадугледжвае ўнясенне змяненняў у Крымінальны, Грамадзянскі, Працоўны і Адміністрацыйны кодэксы.