Палата прадстаўнікоў сёмага склікання праводзіць першае пасяджэнне

6 декабря 2019
Палата прадстаўнікоў сёмага склікання сёння праводзіць сваё першае пасяджэнне. Па традыцыі ў Авальнай зале Дома ўрада яго адкрыла кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Затым  абралі старшыню шляхам таемнага галасавання. Кандыдатуру Уладзіміра Андрэйчанкі падтрымалі 109 са 110 дэпутатаў. Паводле слоў спікера, часу на разварушванне няма. Ужо зараз у распрацоўцы 30 законапраектаў. І многія дэпутаты прыйшлі з новымі ідэямі.

І зусім трохі часу застаецца да пачатку працы сенатараў сёмага склікання.  а другой гадзіне яны збяруцца на першае пасяджэнне.