Пакістанская дэлегацыя ўсклала кветкі і вянкі да манумента на плошчы Перамогі

11 августа 2015

Пакістанская дэлегацыя на чале з прэм'ер-міністрам Навазам Шарыфам усклала кветкі і вянкі да манумента на плошчы  Перамогі. Госці ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

У праграме другога дня  візіту прэм'ера Пакістана ў Беларусь  сёння яшчэ не адно мерапрыемства. Увечар Наваз Шарыф адкрые фестываль  пакістанскага кіно.