Пакет міжнародных пагадненняў разгледзяць сёння беларускія дэпутаты на пасяджэнні першай сесіі

29 ноября 2016

Пакет міжнародных пагадненняў і больш за дзясятак законапраектаў разгледзяць сёння беларускія дэпутаты на пасяджэнні першай сесіі. У першым чытанні плануецца абмеркаваць дакументы па дзяржаўна-прыватным партнёрстве. У другім чытанні - папраўкі ў законы па пытаннях судовага ладу і судаводства. Акрамя таго, парламентарыі разгледзяць дэкрэт Прэзідэнта аб перамяшчэнні, захоўванні і продажы фізасобамі алкаголю. Яго, нагадаем, Кіраўнік дзяржавы падпісаў на пачатку лістапада.