Авальная зала Дома ўрада збярэ разам пятае і шостае скліканне парламента

7 октября 2016

Сёння Авальная зала Дома ўрада збярэ разам пятае і шостае скліканне Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Такая сустрэча пройдзе ўпершыню для сімвалічнай перадачы эстафеты. У Доме ўрада ў гэтыя хвіліны працуе наш карэспандэнт Вольга Макей (прамое ўключэнне).

Добрай раніцы! У Авальнай зале пакуль цішыня, зараз ідзе падрыхтоўка да сустрэчы. Але хутка тут збяруцца каля 400 чалавек, і прагучыць традыцыйны званок, які азначае пачатак пасяджэння. Парламентарыі пятага склікання пачуюць яго апошні раз, з іншага боку, ён адзначыць пачатак новага этапу і старту працы парламента шостага склікання.

Выбары ўжо адбыліся. Нагадаем, што конкурс на крэсла ў Авальнай зале быў больш за чытыры чалавекі. І са 110-ці дэпутацкіх мандатаў свае захавалі 27 чалавек, яны прадоўжаць працаваць, а ў гэтым ёсць і своеасаблівая законатворчая пераемнасць.

Сёння ў Авальнай зале будуць прысутнічаць і тыя, каму працягваць законатворчую працу, гэта парламентарыі шостага склікання. Шматлікія з іх сёння ўпершыню змогуць прачуць атмасферу гэтай гістарычнай залы і асвоіцца на будучых рабочых месцах.

Такая сустрэча - добрая магчымасць абмеркаваць тое, што ўжо зроблена, і што яшчэ трэба зрабіць. Вядома, прагучаць і задачы для дэпутатаў і сенатараў на наступны тэрмін. Акрамя двух скліканняў Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў, тут будуць прысутнічаць члены ўрада, дыпламаты, духавенства. Словам, сёння тут абмяркуюць не толькі вынікі працы парламента, але прагучаць асноўныя кірункі, на якія ў найбліжэйшыя гады будзе арыентавацца заканатворчасць краіны.

Вядома, адзначаць сёння і тых, хто ўнёс важкі ўклад у развіццё заканатворчасці і парламентарызму. Дарэчы, напярэдадні старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка распавёў журналістам, што ў Беларусі можа з'явіцца клуб былых дэпутатаў. Іх будуць запрашаць на сесіі, бо гэта людзі з каласальным вопытам. Ды і сыходзяць яны з парламента, але не з палітычнага жыцця.

У Авальнай зале парламента ўсталявана з дзясятак тэлекамер, тэлевізіёншчыкі зараз займаюцца наладжванем абсталявання, ну мае калегі з Агенцтва тэленавін зоймуцца падрыхтоўкай тэлеверсіі звароту Прэзідэнта да парламентарыяў двух скліканняў. Яе можна будзе ўбачыць у вячэрнім эфіры адразу пасля праграмы "Панарама".