18 декабря 2020
Аб гэтым сёння заявіў Андрэй Савіных, прадстаўляючы ў Палаце прадстаўнікоў праект заявы Нацыянальнага сходу. Гэта адказ на рэзалюцыю па Беларусі Еўрапейскага парламента. Яна носіць недружалюбны характар, мяжуе па цэлым шэрагу аспектаў з умяшаннем ва ўнутраныя справы нашай краіны.
Дэпутаты прынялі новыя праекты КаАП І ПВКаАП
Усяго ж дэпутаты разгледзелі сёння 9 пытанняў. У другім чытанні былі прыняты новыя праекты Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях і працэсуальна-выканаўчага Кодэкса.
Дэпутаты падтрымалі папраўкі ў кодэксы па пытаннях крымінальнай адказнасці
Дэпутаты таксама падтрымалі папраўкі ў кодэксы па пытаннях крымінальнай адказнасці. У гэтым законапраекце рэалізуецца даручэнне кіраўніка дзяржавы адносна адказнасці ў эканамічнай сферы, процідзеянні карупцыі, павышэнні якасці работы ў праваахоўных органах.