Асноўныя кірункі супрацоўніцтва ў рамках Садружнасці абмяркуюць сёння ў Ташкенце

3 ноября 2017

У сталіцы Узбекістана пройдзе пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД. Удзел у ім прыме Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў. На парадку дня - каля 20 пунктаў. Адной з найважнейшых тэм стане рэалізацыя дагавора аб зоне свабоднага гандлю. Таксама плануецца зацвердзіць канцэпцыю супрацоўніцтва краін Садружнасці ў галіне меліярацыі земляў і нафтагазавага машынабудавання. Запланаваныя і двухбаковыя сустрэчы.