Восеньская сесія ў беларускім парламенце адкрыецца 2 кастрычніка

25 сентября 2017

Сёння стала вядомая дата старту восеньскай сесіі ў беларускім парламенце. Яна адкрыецца роўна праз тыдзень - 2 кастрычніка. За яе час дэпутаты плануюць разгледзець каля 60 дакументаў. Адзін з блокаў - эканамічны. Гэта законапраекты аб неплацежаздольнасці і банкруцтве, дзяржзакупках тавараў і паслуг, а таксама крэдытных гісторыях.