Як раз сёння ў Мінску прайшло чарговае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны. Сустрэча была арыентаваная на забеспячэнне ўстойлівага перамір'я ў рэгіёне. Адзначана, што з пачатку года лік абстрэлаў на тэрыторыі Данбаса прыкметна знізіўся.
Хайдзі Грау, спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе:
"Бакі выяўляюць прыхільнасць мінскім пагадненням, але для вырашэння канфлікту ўсё яшчэ патрабуюцца намаганні і палітычная воля бакоў. На жаль, людзі ўсё яшчэ гінуць. Пры гэтым абмежаванне свабоды перамяшчэння СМІ перашкаджае маніторынгу рэжыму спынення агню. І ўсё-такі сёння мяне парадавала тое, што бакі выказалі гатоўнасць прыкласці больш намаганняў для рэалізацыі заключэнняў нармандскага саміту".
Сёння ў Мінску быў практычна ўзгоднены ўчастак адводу сіл і сродкаў у раёне населенага пункта Гнутава. Яшчэ па двух новых участках для развядзення перамовы працягнуцца - кантактная група збярэцца ўжо 26 лютага. У зоне інтэнсіўнай увагі застаюцца пытанні абмену палоннымі і пошуку без вестак прапаўшых.
Арыенцір на перамір'е. У Мінску прайшло пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы
12 февраля 2020













