Алег Краўчанка: Беларусь выступае за новыя праекты ў ЦЕI і недапушчэнне падзяляльных ліній

5 декабря 2018

Беларусь выступае за новыя праекты ў Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятыве і недапушчэнне падзяляльных ліній. Гэта падкрэсліў на штогадовым саміце кіраўнікоў урадаў членаў ЦЕІ намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка. Падчас саміту ўдалося правесці і шэраг карысных сустрэч. Кіраўнік беларускай дэлегацыі правёў перамовы з харвацкім бокам аб перспектывах двухбаковых адносін і абмеркаваў магчымасці супрацоўніцтва з ЦЕІ з генеральным сакратаром арганізацыі Раберта Антаніёнэ. Адбылася размова і з Іаханесам Ханам аб найбліжэйшых кроках у адносінах з Еўрапейскім саюзам.