Акруговыя, абласныя і Мінская гарадская выбарчыя камісіі будуць сфарміраваныя да 2 верасня

7 августа 2019

Парламенцкая кампанія стартавала ў Беларусі. Напярэдадні Цэнтрвыбаркам зацвердзіў каляндарны план выбараў. Абмяркоўваліся асноўныя этапы выбарчай гонкі. Таксама на пасяджэнні вызначылі выдаткі на правядзенне ўсіх электаральных мерапрыемстваў. З бюджэту вылучаць прыкладна 23 мільёны рублёў - гэта агульная сума як на выбары ў Палату прадстаўнікоў, так і ў Савет Рэспублікі. Адзначым, што ў параўнанні з 2016 годам фінансаванне крыху  вырасла. Прычынай таму ў цэлым стаў  рост сярэдняй зарплаты па краіне. Таксама Беларусь накіравала запрашэнні міжнародным назіральнікам.

Нагадаем, што 5 жніўня Прэзідэнт падпісаў указ аб правядзенні выбараў у Савет Рэспублікі 7 лістапада і ў Палату прадстаўнікоў 17 лістапада. Першы этап – стварэнне  акруговых абласных і Мінскай гарадской выбарчых камісій. Яны павінны быць сфарміраваныя па 2 верасня. Пасля суіскальнікі  на дэпутацкі мандат змогуць рэгістраваць свае ініцыятыўныя групы.


Тэгі:

#Выборы 2019