Канчатковы варыянт стратэгіі інтэграцыі лідары краін ЕАЭС абмяркуюць восенню

19 мая 2020
Жыццё і эканоміка "еўразійскай пяцёркі" падчас і пасля пандэміі, стратэгія ЕАЭС на наступныя 5 гадоў і міжнароднае супрацоўніцтва. Гэта парадак сённяшняга саміту лідараў краін аб'яднання, які ўжо другі раз сёлета прайшоў у фармаце відэаканферэнцыі.

На найбліжэйшыя 5 гадоў распрацаваная "дарожная карта" інтэграцыі. Паводле дакумента, краіны яшчэ больш узмоцняць узаемадзеянне ў сферы аховы здароўя. Таксама важна стварыць спрыяльнае асяроддзе для руху тавараў і паслуг. Плюс - увага фарміраванню агульных рынкаў: энергетычнага, газу, нафты і нафтапрадуктаў.

Стратэгію "саюза пяці" абмеркавалі вельмі падрабязна і эмацыйна. Кожны бок выказаў сваю пазіцыю, і пакуль не прынята агульнае рашэнне, у прыватнасці, па фарміраванні цаны на транспартоўку прыроднага газу ў рамках ЕАЭС. Стратэгію ж саюза на найбліжэйшыя 5 гадоў у цэлым адобрылі ўсе ўдзельнікі, але, тым не менш, дакумент адправяць на дапрацоўку. Канчатковы варыянт палітыкі жадаюць абмеркаваць на вочнай сустрэчы. Саміт адбудзецца ў Мінску восенню. Але, калі таго запатрабуюць акалічнасці, лідары зноў вернуцца да фармату відэаканферэнцыі.